rubeenfrdeitpl

search
A+ A A-

"Ніхто не забыты, нішто не забыта..."

10.05.2021.jpg

"Ніхто не забыты, нішто не забыта..."

Жанчына і вайна... Ці можна гэта сумясціць? Наколькі гэта жудасна і ненатуральна?
6 мая, напярэдадні Дня Вялікай Перамогі, у гімназіі 50 адбылася прэм'ера спектакля па аповесці Барыса Васільева "А зоры тут ціхія". У спектаклі былі задзейнічаны вучні 7-10 класаў. Пастаноўка здзяйснялася на беларускай мове. Гульня юных акцёраў была на высокім узроўні. Прадуманы былі ўсе такія дробязі, як касцюмы,свет, гукавыя эфекты. Адчуваліся зацікаўленасць вучняў і высокі патрыятызм у падыходзе да рэалізацыі ідэі спектакля. Асабіста хочацца адзначыць вучаніцу 8А класа Рак Віялету, якая з'яўлялася аўтарам ідэі, сцэнарыстам і рэжысёрам спектакля. А таксама вучня 9А класа Мезенцава Вітольда ў ролі старшыны Васкава, дзяўчат- зінітчыц і ўсіх, усіх іншых герояў і гераінь, без якіх не адбыўся б спектакль.
Усе гледачы былі ў захапленні, як дзеці, так і дарослыя! І гэта было так відавочна: мы будзем жыць, пакуль будзем помніць!
З Днём Перамогі!

07.05.2021.jpg

08.05.2021.jpg

09.05.2021.jpg