rubeenfrdeitpl

search
A+ A A-

Міжнародны дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Гэта яшчэ адна нагода для носьбітаў любой мовы задумацца аб лёсе той, адзінай, якую завеш матчынай.

21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць.
P2210129
На жаль беларуская мова, знянацку адціснутая братэрскай рускай, паступова робіцца экзотыкай. Сапраўдных народных носьбітаў мовы з кожным годам становіцца ўсе менш і менш.
P2210083
P2210087
Вучні гімназіі №50 не змаглі застацца безудзельнымі. Быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты.

На сустрэчу да вучняў прыйшоў пісьменнік Міхась Скобла. Салістка філармоніі Таццяна Матафонава-Грынкевіч выканала пад акампанемент гітары песні на вершы беларускіх паэтаў: М.Багдановіча, Я. Купалы, Я.Коласа і інш.

 

Прайшоў конкурс “Юныя таленты”. Вучні чыталі ўласныя вершы.

P2210141P2210144

P2210147P2210169

У сталоўцы гімназіі былі прадстаўлены стравы традыцыйнай беларускай кухні.

P2210071

P2210075

На кожным паверху гімназіі на стэндах можна было пазнаўміцца з крэатыўнымі працамі вучняў на тэму “Смак беларускай мовы”.

P2210099P2210097

Закончыўся Міжнародны дзень роднай мовы цудоўным канцэртам, дзе ўсе нумары выконваліся на роднай мове.

P2210110

P2210122

P2210123

P2210125

P2210153

P2210156

P2210171